Сёння так атрымалася, што наша праграма з большага прысвечана ваенным падзеям і ўдзелу Беларусі ў расійска-украінскім канфлікце. Разам з Сяргеем Бульбам, які спрабаваў стварыць ва Украіне беларускую вызваленчую армію, абмяркуем ці рыхтуецца новая атак на Кіеў і ці сапраўды лёс нашай краіны залежыць ад сітуацыі на фронце.

Андрусь Гаёвы з’ездзіў у Кіеў на марш памяці Міхася Жызнеўскага, гэта беларус які загінуў абараняючы Украіну яшчэ ў 2014 годзе. І маршы яго памяці заўсёды становяцца месцам яднання беларусаў і ўкраінцаў.

А з кіраўніком палка Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком абмяркуем, з кім з дэмакратычных сіл у каліноўцаў самыя лепшыя стасункі І напрыканцы праграмы зарадзімся творчасцю: наша госця гэта знакамітая беларуская актрыса Святлана Зелянскоўская.