Змены ў дыпламатычным корпусе РБ у ЛР, Дні беларускай культуры ў Рызе і Елгаве, фестываль беларускай аўтарскай песні ў Даўгаўпілсе, юбілей знакамітага кампазітара, аўтара “Развітання з Радзімай” М.К.Агінскага сталі тэмамі новага выпуску праграмы “Світанак” для беларускай дыяспары Латвіі.

Дыпламатычныя навіны Беларусі ў Латвіі

 “Паважанае спадарства, суайчыннікі, калегі, сябры, усе, хто наведваў Пасольства, працаваў з намі, адкрываў праз нас Беларусь! У сувязі з завяршэннем маёй камандзіроўкі як Пасла Беларусі ў Латвіі, ад усяго сэрца хацеў бы падзякаваць Вам усім за сумесную працу, рэалізаваныя праекты і ідэі. Будзьце ўпэўнены, што Латвія і яе жыхары, іх дабрыня, тактычнасць, шчырая прага да дабра, назаўсёды застануцца ў маім сэрцы і сэрцах маёй вялікай сям’і. Жадаю Вам усім здароўя, шчасця, дабрабыту і ладу ў сем’ях.

Паважайце і шануйце адзін аднаго, любіце сваю Радзіму, любіце Беларусь.” З такім зваротам развітаўся з дыяспарай пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Міхайлавіч Марковіч. Пра другія дыпламатычныя навіны – слухайце ў перадачы “Світанак”.


Фестываль беларускай аўтарскай песні ў Даўгаўпілсе

Стары магнітафонны запіс захаваў песню “Беларусь” у выкананні аўтара – мінскага барда Арона Крупа, ураджэнца Даўгаўпілса, які ўвайшоў у гісторыю як класік турыстычнай бардаўскай песні. Ён загінуў у 1971 годзе падчас альпінісцкага паходу ў Саяны літаральна праз два месяцы пасля таго, як была напісана гэтая песня.

Яна адкрывае Фестываль беларускай аўтарскай песні ў Даўгаўпілсе, які ладзіць таварыства “Уздым” у супрацоўніцтве з Цэнтрам беларускай культуры. Падрабязней – у перадачы “Світанак”

 

Дні беларускай культуры ў Рызе

Традыцыйнымі ўжо сталі восеньскія Дні беларускай культуры ў Латвіі. Як яны прайшлі ў Рызе – распавядае старшыня Рыжскага беларускага таварыства “Прамень” і Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава.

Тэму працягвае член праўлення таварыства “Прамень” і Саюза беларусаў Латвіі Алена Міцкевіч. 

 

Дні беларускай культуры ў Елгаве

Тым часам кавідныя абмежаванні ўнеслі карэктывы ў Дні беларускай культуры ў Елгаве, пра што расказвае старшыня беларускага таварыства “Лянок” Алена Грыслэ.

 

Кампазітару М.К.Агінскаму – 255 гадоў

Міхал Клеафас Агінскі – дзяржаўны дзеяч, дыпламат і кампазітар, паходзіў з княжацкага роду, які належыў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. Першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса звязаныя з наведваннем Слоніма, дзе яго сваяк утрымліваў еўрапейскага ўзроўню тэатр. Міхал Клеафас атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар'еру.

Удзельнічаў ва ўзбоеным паўстанні Касцюшкі на баку паўстанцаў. Нават у жніўні 1794 года зрабіў рэйд да Дынабурга, сучаснага Даўгаўпілса. Падрабязней – у перадачы “Світанак”.