Тэмы чэрвеньскага выпуску праграмы “Світанак”: 30-гадовы юбілей аб’яднання беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар”, 15-годдзе беларускага таварыства “Сузор’е” у Рэзэкнэ, Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, фотавыстава ў беларускай абшчыне “Мара” у Ліепаі, вечарына памяці Улдыса Бэрзыньша ў таварыстве “Світанак” у Рызе, а таксама чароўныя купальскія песні напярэдадні сонечных святаў Ліга і Купалля.

 

Аб’яднанню беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар” – 30 год!

Аб’яднанне беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар” адсвяткавала 30-гадовы юбілей. Увесь час грамадскую арганізацыю ўзначальваў адзін з заснавальнікаў, прафесійны мастак Вячаслаў Міхайлавіч Целеш. Аб’яднанне “Маю гонар” з выставамі аб’ехала ўсю Латвію, выстаўляліся ў Мінску, Эстоніі, выдавалі буклеты, ладзілі імпрэзы. Сваё 30-годдзе арганізацыя адсвяткавала юбілейнай выставай, з канцэртам і аншлагам. Як усё адбылося - распавядае новы старшыня Васіль Малышчыц.

 

 

Рэзэкненскаму беларускаму таварыству “Сузор’е” – 15 год!

Рэзэкненскае беларуская таварыства “Сузор’е” шырока адзначыла свой 15-гадовы юбілей. Пра значную падзею ў жыцці суполкі расказвае яе нязменная кіраўніца Людміла Стэц.

 

 

Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе святкавалі цэлы тыдзень

У Даўгаўпілсе традыцыйныя майскія Дні беларускай культуры расцягнуліся на цэлы тыдзень і парадавалі прыхільнікаў шэрагам разнастайных мерапрыемстваў. Пра іх распавядае метадыст Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька.

 

 

У Рызе сябры таварыства “Світанак” успаміналі Улдыса Бэрзыньша

У Рызе Латвійскае таварыства беларускай культуры “Світанак” арганізавала вечарыну памяці латышскага паэта і перакладчыка Улдыса Бэрзыньша. Пра тое аповед старшыні Таццяны Казак.

 

 

У Ліепайскай беларускай абшчыне “Мара” адкрыта фотавыстава

У Ліепайскім беларускім доме адкрылася перасовачная фотавыстава “Беларускі позір Даўгаўпілса” Эдуарда Літвіноўскага. Як працягваецца плённае супрацоўніцтва беларусаў Ліепаі і Даўгаўпілса, распавядае член Беларускай абшчыны “Мара” Ганна Дзюбянова.

 

Сонечнага лета, чароўнага Ліга і Купалля жадае вам, паважаныя слухачы, перадача “Світанак” Латвійскага радыё-4!