У сакавіцкім выпуску перадача “Світанак” расказвае пра канферэнцыю “Беларускія чытанні”, дыктоўку па роднай мове, свята Масленкі, фальклорны фестываль “Балтыка”, Сусветны дзень паэзіі і прыгожыя вясновыя песні. Бо вясна ўжо прыйшла, як спяваюць легендарныя “Песняры”!   

 

Канферэнцыя “Беларускія чытанні”

Да Міжнароднага дня роднай мовы традыцыйна ў Даўгаўпілсе адбываецца канферэнцыя “Беларускія чытанні”, якая аб’ядноўвае навукоўцаў і даследчыкаў латвійскіх і беларускіх культур і сувязяў. Падрабязней распавядае метадыст Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька.

 

Бацька іўрыта з беларускай вёскі

2022 год у Беларусі абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Цікавыя перакрыжаванні гісторыі і чалавечых лёсаў назіралі слухачы канферэнцыі “Беларускія чытанні”. Напрыклад, жыццёвы шлях стваральніка іўрыта, яўрэйскага хлопчыка з беларускай вёскі, які заставіў крок у гісторыі розных месцаў - Лужкоў, Полацка, Глыбокага, Даўгаўпілса, Парыжа і Палясціны. Тэму даследавала кандыдат гістарычных навук, член Беларускага таварыства “Уздым” Ніна Юхноўская і агучыла даклад на канферэнцыі. 

 

Дыктоўка па беларускай мове

Бягучы год у беларускай літаратуры праходзіць пад юбілейнымі датамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэтаму была прысвечала дыктоўка па беларускай мове ў Латвіі. Расказвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры, намесніца дырэктара Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы Ганна Іванэ.   

 

Масленка ў Ліепаі

Як беларусы Ліепаі адсвяткавалі Масленіцу-Масленку, распавядае Ганна Дзюбянова, член праўлення беларускай абшчыны “Мара”.

 

Конкурс на фальклорны фестываль “Балтыка”

У Рызе падведзены вынікі конкурсу-агляду на ўдзел у Міжнародным фальклорным фестывалі “Балтыка”, які праходзіць раз у тры гады. “Балтыка” – гэта важная падзея для ўсіх краін Балтыі, што робіць магчымым пазнаёміцца ​​з традыцыйнымі культурнымі каштоўнасцямі: песнямі, інструментальнай музыкай, гульнямі, танцамі, а таксама прыкладным мастацтвам і іншымі формамі праявы народнай культуры.

З чым выступала на аглядзе тэатральная студыя “Паўлінка” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры, расказвае яе рэжысёр Інэса Казлоўская.

Акрамя тэатральнай студыі “Паўлінка” конкурс прайшоў гурт беларускай народнай песні “Купалінка”. Па адзнаках заняў другую катэгорыю. Такім чынам, беларускія аматарскія артысты Даўгаўпілса будуць прадстаўляць беларускую культуру ў ліпені на прэстыжным Міжнародным фальклорным фестывалі “Балтыка”.