Тэмы красавіцкага выпуску беларускай перадачы “Світанак”: свята Вялікдня ў Ліепайскай беларускай абшчыне “Мара”, юбілей тэатральнай студыі “Паўлінка” і новыя выставы ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры, навіны Латвійскага таварыства беларускай культуры “Світанак”, а таксама мілагучныя песні на беларускай мове.
Свята Вялікдня ў Ліепаі
Вялікодныя песні гучалі на вёсках у Беларусі, дзе шчыра захоўвалі традыцыі свята ўваскрасення Хрыста. Як адсвяткавалі Вялікдзень у Ліепаі – расказвае член праўлення беларускай абшчыны “Мара” Ганна Дзюбянава.
Юбілей тэатральнай студыі “Паўлінка”
Тым часам у Даўгаўпілсе адбылася юбілейная імпрэза тэатральнай студыі “Паўлінка”, прымеркаваная да Міжнароднага дня тэатра, пра што распавядае рэжысёрка Інэса Казлоўская.
Юбілею студыі “Паўлінка” прысвяціў верш паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Валодзька.
Новыя выставы ў Даўгаўпілсе
Шэраг вясновых мерапрыемстваў працягнула адкрыццё новых выстаў у Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе – выстава вышыўкі Сандры Раманоўскай і выстава карцін Ганны Багдановіч. Падрабязней пра падзеі распавядае метадыст Марыя Памецька.
Навіны таварыства “Світанак” у Рызе
У Латвійскага таварыства беларускай культуры “Світанак” вясна пачалася са значных мерапрыемстваў: свята 105-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрыццё выставы карцін Вольгі Якубоўскай, сустрэча з навукоўцам Міраславам Янковякам, курсы беларускай мовы ў Рызе і новыя планы. Пра ўсё расказвае член Рады грамадскай арганізацыі Ганна Іванэ.
У святочны вялікодны час, паважаныя слухачы, праграма “Світанак” жадае вам светлых думак, светлых спраў і светлых людзей вакол!
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv или Facebook !
Draugiem.lv Facebook Twitter