У новым выпуску перадачы закранём наступныя тэмы: Міжнародная канферэнцыя “Беларускія чытанні”, дыктоўка па роднай мове, Масленка, свята вясны, юбілей ансамбля “Журавінка”, якія адбыліся ў Рызе, Даўгаўпілсе, Вентспілсе і Ліепае. А таксама паслухаем прыгожыя вясновыя песні. Вясна прыйшла!

 

Канферэнцыя “Беларускія чытанні” у Даўгаўпілсе

Да Міжнароднага дня роднай мовы традыцыйна ў Даўгаўпілсе адбываецца канферэнцыя “Беларускія чытанні”, якая аб’ядноўвае навукоўцаў і даследчыкаў латвійскіх і беларускіх культурных сувязяў. Падрабязней распавядае метадыст Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька.

 

Дыктоўка па беларускай мове

У межах канферэнцыі “Беларускія чытанні” у Даўгаўпілсе традыцыйна праходзіць дыктоўка па беларускай мове. У рэжыме анлайн падключыліся партнёры з рознах гарадоў Латвіі, Літвы і Эстоніі. Яго пісалі нашы землякі таксама ў Рызе, Ліепаі, Екабпілсе, Клайпедзе і Нарве.

У аснову дыктанта быў выбраны невялікі ўрывак з эцюда Янкі Маўра з цудоўнай назвай “Шчасце”. Выбар аўтара і тэксту не выпадковы: адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прыгодніцкага і навукова-фантастычнага жанраў Янка Маўр нарадзіўся ў Ліепаі 140 гадоў таму. І, як адзначыла намесніца дырэктара Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы Ганна Іванэ, якая выбірала і дыктавала тэкст, зараз многім так не хапае простага чалавечага шчасця, але трэба старацца знаходзіць яго ва ўсім, нават у чытанні і напісанні невялікага твора.

Тэксты дыктоўкі поштай адпраўлены ў Рыжскую беларускую асноўную школу ім. Я. Купалы, дзе ў музеі Ганна Іванэ захоўвае працы многіх гадоў.

 

Вясенні канцэрт у Рызе

На роднай мове спявалі песні ўсе аматарскія творчыя калектывы, якія ўдзельнічалі ў канцэрце пад назвай “Насустрач вясне” у Рызе, у Асацыяцыі нацыянальна-культурных арганізацый Латвіі. Уражаннямі дзеліцца Галіна Сантоцкая, спявачка ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка”.

                    

Масленка ў Ліепае

Як беларусы Ліепаі адсвяткавалі Масленіцу, распавядае Ганна Дзюбянава, член праўлення беларускай абшчыны “Мара”. А таксама дзеліцца навінамі суполкі.

 

Ансамблю “Журавінка” - 20

Беларускі ансамбль “Журавінка” у Вентспілсе яскрава адсвяткаваў свой 20-гадовы юбілей. Вялікі канцэрт адбыўся з аншлагам, пра што распавядае Алена Нарушэвіч, член праўлення Вентспілскага беларускага таварыства “Спадчына” і спявачка ансамбля “Журавінка” з самых першых яго дзён. А кіруе творчым калектывам з першых дзён Анжаліка Зрайчанка. Кубанская казачка далучылася да беларускай культуры і працягвае яе распаўсюджваць у Вентспілсе – праз песню, пра што і аповед.

Перадача “Світанак” ЛР-4 далучаецца да шматлікіх пажаданняў ансамблю “Журавінка” – здароўя, дабрабыту, натхнення, новых песень і дыскаў, цікавых фестываляў і канцэртаў! Сто гадоў!