Тэмы майскага выпуску праграмы “Світанак”: праект “Артэфакты маёй сям’і”, латышскія штрыхі беларускага навукоўцы, юбілейныя даты класікаў беларускай літаратуры, конкурсы дзіцячых малюнкаў, а таксама духоўныя беларускія песні.
Даследчая акцыя “Артэфакты маёй сям’і”
Працягваецца даследчая акцыя “Артэфакты маёй сям’і”. Пра чарговую імпрэзу, прысвечаную сакральным рэчам, распавядае метадыст Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька.
Новая імя - доктар Іван Гібенталь
Працягваем знаёміць слухачоў з дакладамі ўдзельнікаў 3-й Міжнароднай канферэнцыі “Беларускія чытанні”. Пра латышскі штрых у біяграфіі вядомага беларускага доктара Карла Гібенталя расказвае даследчык і выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Андрэй Герберг.
Да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа
2022 год праходзіць пад знакам 140-годдзя з дня нараджэння классікаў беларуская літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Юбілею паэтаў прысвечаны конкурс малюнкаў, які аб’явіў Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры. Свае творчыя працы могуць дасылаць усе жадаючыя школьнікі Латвіі. Па выніках адкрыецца выстава малюнкаў.
Перамога малюнка з Латвіі ў конкурсе ў Іарданіі
Аб’яднанні беларусаў Іарданіі і Сірыі падвялі вынікі свайго міжнароднага конкурсу малюнкаў па матывах беларускіх народных казак пад назвай “З рога ўсяго многа”. У конкурсе прынялі ўдзел 242 юныя мастакі з 13 краін свету. Геаграфія вялікая – Аўстралія, Арменія, Беларусь, Італія, Іарданія, Канада, Латвія, Ліван, Расія, Сірыя, Украіна, Узбекістан, Эстонія. Дзяўчынка з Даўгаўпілса Ксенія Лукашэнак са сваім малюнкам заняла 3-е месца. На конкурс яны з настаўніцай выбралі беларускую казку “Піліпка-сынок”. Шчыра віншуем таленавітую спявачку і мастачку дзіцячай студыі “Скарбніца” з перамогай і ўзнагародамі!
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X