У вераснёўскай перадачы “Світанак” на Латвійскім радыё-4 адзначым наступныя тэмы: Дзень беларускага пісьменства і Дні паэзіі ў Даўгаўпілсе, Дні беларускай культуры ў Вентспілсе і Свята бульбы ў Екабпілсе.
Дзень беларускага пісьменства ў Даўгаўпілсе
У гэтым годзе у Дні беларускага пісьменства аддавалі даніну памяці знакамітаму гуманісту Францыску Скарыне і яго кнізе “Апостал”, а таксама пісьменнікам і творам-юбілярам. Напрыклад, у Даўгаўпілсе чытачы па-новаму адкрывалі для сябе народную паэму “Тарас на Парнасе”. Дакладней распавядае метадыст Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька.
Дні паэзіі ў гонар Райніса
Напачатку верасня ў Даўгаўпілсе традыцыйна адбываюцца Дні паэзіі. У гэтым годзе свята было прымеркваная адразу на некалькіх юбілеяў: у першаю чаргу да 750-годзя горада, далей - 160-годзя з дня нараджэння класіка латышскай літаратуры Райніса, і яшчэ адна дата – год таму ў Даўгаўпілсе адчынілі новую культурную плыцоўку - Цэнтр Райніса. Таму прайшоў шэраг мерапрыемстваў, выдадзены кнігі, гучалі вершы Райніса на розных мовах.
Сваю павагу Райнісу выказалі і беларусы, што невыпадкова. Пра лёсавызначальную ролю Райніса ў жыцці беларускай дыяспары Латвіі размаўлялі на літаратурнай імпрэзе пад назвай “Разам з Райнісам” у Цэнтра беларускай культуры. Уражаннямі дзеліцца Ніна Юхноўская.
Фестываль “Летні карагод” у Вентспілсе
Напрыканцы жніўня ансамбль беларускай песні “Журавінка” ладзіў традыцыйныя Дні беларускай культуры ў Вентспілсе і развіваў далей свой фестываль “Летні карагод”. Падрабязнасці - у ўдзельніцы ансамбля, каардынатара праекта Алены Нарушэвіч.
Фестываль “Бульба” у Екабпілсе
Песні пра бульбу гучалі ў апошнія дні лета ў Екабпілсе, дзе мясцовыя беларусы ладзілі традыцыйны фестываль “Бульба”. Расказвае кіраўніца Екабпілскага беларускага таварыства “Спатканне” і ансамбля “Завіруха” Іна Янсанэ.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X