Тэмы лістападскай перадачы “Світанак”: юбілей беларускага таварыства ў Елгаве, Дні беларускай культуры ў Рызе, фестываль беларускай аўтарскай песні ў Даўгаўпілсе, выстава беларускіх мастакоў у Вільнюсе.
Елгаўскаму беларускаму таварыству “Злата” – 10 гадоў
Елгаўскае беларускае таварыства “Злата” адзначыла свой першы 10-гадовы юбілей святочным канцэртам у рамках Дзён беларускай культуры ў Латвіі. Пра значныя падзеі ў жыцці суполкі размаўляем у тэлефонным інтэрв’ю з нязменнай старшынёй грамадскай арганізацыі Зэнтай Трэцьяк.
Дні беларускай культуры ў Рызе
Усю восень па Латвіі крочылі Дні беларускай культуры, якія праходзілі ў розных суполках Саюза беларусаў Латвіі і ў розных гарадах краіны. Праграма “Світанак” пра тое расказвала. Як адзначылі свята ў Рызе – распавядае старшыня аб’яднання і таварыства “Прамень” Алена Лазарава.
Фестываль беларускай аўтарскай песні ў Даўгаўпілсе
У Даўгаўпілсе з аншлагам адбыўся 4-й Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні “Восеньскія зоры”. Уражаннямі дзеліцца старшыня Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” паэтка Лілія Воранава.
Выстава Аб’яднання мастакоў Балтыі “Маю гонар” у Вільні
Аб’яднанне беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар” упершыню за сваю 30-гадовую гісторыю адкрыла выставу ў Вільнюсе, у адноўленым Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. Пра падзею па тэлефоне распавядае старшыня грамадскай арганізацыі мастак Васіль Малышчыц.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv или Facebook !
Draugiem.lv Facebook Twitter