У снежаньскай перадачы адзначым наступныя тэмы: беларуская тэкстыльная традыцыя ў Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, юбілейныя канцэрты танцавальнага ансамбля “Лянок” і беларускага таварыства “Спатканне”, падрыхтоўка да юбілею аб’яднання мастакоў “Маю гонар”, дасягненні і страты адыходзячага года, а таксама ўспаміны і сум па беларускай перадачы “Світанак”. Апошні выпуск адыходзіць у гісторыю разам з ЛР-4, якое з новага года палітычным рашэннем перастае існаваць.
“Ваше время и ваше пространство” – гэтыя словы шмат год былі дэвізам рускамоўнага Латвійскага радыё-4/ Домская плошча. На яго хвалях беларусы Латвіі знаходзілі свой час і сваю прастору, у рамках грамадскай замовы, праз перадачу на роднай беларускай мове. Нагадаю, беларусы - карэнная нацыянальна-культурная меншасць Латвійскай Рэспублікі, яе аўтахтоннае (мясцовае) насельніцтва.
Неглюбская тэкстыльная традыцыя ў спісе UNESCO
Напачатку снежня ў далёкай Індыі Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны афіцыйна ўключыў Неглюбскую тэкстыльную традыцыю Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Традыцыя стварэння ручнікоў, адзення і прадметаў інтэр'еру з выкарыстаннем унікальных тэхнік ткацтва і вышыўкі сфарміравалася ў XVII стагоддзі. Гэта ўжо сёмы беларускі элемент у спісе UNESCO.
Выставы аб’яднання мастакоў “Маю гонар”
11-га студзеня Аб’яднанне беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар” адзначыць своё 35-годдзе юбілейнай выставай у музеі “Дом Менцендорфа” у Рызе. Мастакі актыўна працуюць і выстаўляюцца, як індывідуальна, так і ў агульных экспазіцыях. Пра творчыя падзеі каляндарнага года распавядае старшыня аб’яднання Васіль Малышчыц.
Танцавальнаму ансамблю “Лянок” - 25
29 лістапада ў Даўгаўпілсе адбыўся святочны юбілейны канцэрт танцавальнага ансамбля “Лянок”. Аматарскі творчы калектыў святкаваў 25-годдзе. Падрабязнасці – у метадыста Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства Марыі Памецька.
Екабпілскаму беларускаму таварыству “Спатканне” – 15
Екабпілскае беларускае таварыства “Спатканне” адзначыла сваё 15-годдзе святочным канцэртам у коле сяброў. Расказвае старшыня Іна Янсанэ.
Галоўныя падзеі 2025 года
Напрыканцы адыходзячага года прынята падводзіць вынікі. Значныя дасягненні і сумныя страты года – у праграме “Світанак”.
Для беларусаў Латвіі радыёперадача “Світанак” несла важную місію. Сваімі думкамі і разважаннямі дзеляцца старшыня Латвійскага таварыства беларускай культуры “Вытокі” Таіса Бачкарова і настаўніца беларускай мовы і літаратуры, член праўлення Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” Ганна Іванэ.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X