У майскай перадачы адзначым наступныя тэмы: дзяржаўныя святы – Дзень аднаўлення незалежнасці Латвійскай Рэспублікі і Дзень маці, юбілей асветніка і першадрукара Францыска Скарыны, вандроўкі ў Таллін і Вільню, даследаванне беларускага некропаля ў Рызе.

 

Дзень аднаўлення незалежнасці ЛР і Дзень маці

4 мая ў Даўгаўпілсе ў гонар 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Латвійскай Рэспублікі адбылося першае шэсце ў народных строях, у якім таксама прынялі ўдзел калектывы Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства. Яны адзначылі дзяржаўныя святы шэсцем, канцэртам і фотавыставай. Падрабязнасці – у метадыста Марыі Памецька.

 

Праекты і святы ліепайскай “Мары”

У Ліепаі беларуская абшчына “Мара” актыўна ўдзельнічае ў розных праектах і адсвяткавала свой 26-ы дзень нараджэння. Распавядае член праўлення Ганна Дзюбянава.

 

Падарожжа “Вытокаў” на фестываль у Талін

Латвійскае таварыства беларускай культуры “Вытокі” з Рыгі ўпершыню адправілася ў Таллін, дзе ўдзельнічала ў фестывалі “Пялёстак”, які прайшоў у рамках Дзён беларускай культуры. Уражаннямі натхнёна дзеліцца старшыня Таіса Бачкарова.

 

Вандроўка “Альтанкі “ у Вільню

Даўгаўпілскае беларускае таварыства “Альтанка” пабывала ў Вільні. Нагода звязана з юбілейным годам Францыска Скарыны. Пра пазнавальнае падарожжа расказвае сябра “Альтанкі” Ніна Юхноўская.

 

Беларускі некропаль у Рызе

“Месцы памяці беларусаў у Рызе: даследаванне некропаля” – даклад на такую тэму прагучаў на 6-й канферэнцыі “Беларускія чытанні” у Даўгаўпілсе. Пра сваё даследаванне распавядае Андрусь Татур, член праўлення Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”.