У майскай перадачы адзначым наступныя тэмы: сквер Францыска Скарыны ў Рызе, навіны Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы, юбілей Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры, а таксама мілагучныя спевы. І пачнем з песні “Дачакайся, матуля”, словы Генадзя Бураўкіна, спявае Зміцер Вайцюшкевіч. Прысвячаецца Дню маці, які Латвія святкуе ў маі.
Сквер Францыска Скарыны ў Рызе
У Рызе ў канцы вуліцы Лачплеша ўстаноўлена таблічка з назвай сквера Францыска Скарыны. Нагадаю, рашэнне сталічнай думы аб з’яўленні на карце Рыгі імя ўсходнеславянскага асветніка было прынята 29 лістапада мінулага года. У маі на слупе была ўстаноўлена таблічка “Franciska Skarinas skvērs”. Прадстаўнікі беларускай дыяспары Латвіі, якія ініцыявалі і дабіваліся гэтага амаль сем гадоў, спадзяюцца, што гарадскія ўлады з імі параяцца наконт далейшага добраўпарадкавання сквера.
Навіны беларускай школы імя Янкі Купалы
Апошні званок прагучаў для дзевяцікласнікаў Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы, яны ўжо здаюць дзяржаўныя іспыты. Пра гэта і навіны навучальнай установы расказвае намесніца дырэктара Ганна Іванэ.
Цэнтру беларускай культуры – 25!
Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры святкуе 25-годдзе дзейнасці. 25-га сакавіка 1999 года дэпутаты Даўгаўпілскай гарадской думы прынялі рашэнне аб стварэнні нацыянальна-культурнай бюджэтнай установы – Цэнтра беларускай культуры. Зараз ЦБК з’яўляецца структурнай часткай Дома адзінства. У куфары скарбаў Цэнтра беларускай культуры – 6 аматарскіх творчых калектываў, такія брэндавыя мерапрыемствы, як: канферэнцыя “Беларускія чытанні”, Дні беларускай культуры, фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, вулічнае свята “Купалле”, а таксама шмат разнастайных імпрэзаў, удзел у фестывалях і Уселатвійскім Свяце песні і танца.
Менавіта ў маі, калі ў Даўгаўпілсе праходзяць Дні славянскай культуры і Дні беларускай культуры, адбудзецца юбілейны канцэрт Цэнтра беларускай культуры: 25-га мая – 25 год. Гэта нагода пагаварыць з яго супрацоўнікамі і даведацца пра настрой. Распавядаюць метадыст Марыя Памецька, кіраўніца вакальнага ансамбля “Пралескі” і дзіцячай студыі “Скарбніца” Анастасія Лукашэнак, кіраўніца тэатральнай студыі “Паўлінка” Інэса Казлоўская.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X