Тэмы бягучай перадачы: Дзень беларускага пісьменства ў Даўгаўпілсе, юбілей беларускага ансамбля ў Лудзе, вандроўкі Рэзэкненскага беларускага таварыства, навіны Ліепайскай беларускай суполкі, а таксама мілагучныя песні.

 

Дзень беларускага пісьменства ў Даўгаўпілсе

У календары святаў напачатку верасня Беларусь адзначае Дзень беларускага пісьменства. У Даўгаўпілсе яго адсвяткавалі незвычайна – літаратурна-краязнаўчай гульнёй, пра што распавядае метадыст Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька. Сваімі ўражаннямі ад віктарыны дзеліцца і Валянціна Ліпінская, член праўлення таварыства “Уздым”.

 

Юбілей Лудзенскага беларускага ансамбля “Крыніца”

Вакальны ансамбль “Крыніца” у Доме культуры г. Лудза яркім канцэртам адзначыў свой першы юбілей – 5-годдзе. Самы малады аматарскі калектыў беларусаў Латвіі падводзіць вынікі, аб чым расказвае старшыня Лудзенскага беларускага таварыства “Крыніца” Ігар Ермакоў.

 

Вандроўкі Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор’е”

Рабіны нагадваюць пра восень і час, калі ў Латвіі стартуюць традыцыйныя Дні беларускай культуры, калі яшчэ яскравыя ўспаміны пра летнія падарожжы па радзіме, калі пачынаюць працаваць нядзельныя школы і класы ў суполках. Вопытам і планамі дзеліцца старшыня Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор’е” Людміла Стэц.

 

Навіны Ліепайскай беларускай абшчыны “Мара”

Ліепайскае беларускае таварыства “Мара” не спыняла дзейнасць летам, адкрывала выставы, ладзіла майстар-класы, уладковывала свой Беларускі дом і многа вандравала. Распавядае член праўлення Ліепайскай беларускай абшчыны “Мара” Ганна Дзюбянава.