У кастрычніцкай перадачы адзначым наступныя тэмы: фестываль беларускай аўтарскай песні “Восеньскія зоры” і Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, Дні беларускай культуры ў Рызе і Елгаве.
Фестываль “Восеньскія зоры”
Менавіта творчасць заснавальніка традыцыі турыстычнай беларускай песні Арона Крупа, ураджэнца Латвіі, натхніла Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” на заснаванне фестываля “Восеньскія зоры”. У выкананні Алены Маслоўскай прагучала аўтарская песня Арыка Крупа “Беларусь”, якую на беларускую мову пераклаў Станіслаў Валодзька. Паэт распавядае, як прайшоў чарговы фестываль беларускай аўтарскай песні “Восеньскія зоры”.
Фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”
11-га кастрычніка ў вялікай канцэртнай зале Палаца культуры пры поўным аншлагу прайшоў XV Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры Дома адзінства.
Штогадовы фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” сабраў аматарскія беларускія калектывы з розных гарадоў Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы. Нагадаю, мэтай фестывалю з'яўляецца захаванне і папулярызацыя культурнай спадчыны беларусаў, а таксама ўмацаванне міжкультурнага дыялогу і міжнародных сувязяў.
У гэтым годзе культурны форум прайшоў пад знакам юбілею і рэтраспектывы. Арганізатары звярнулі свой погляд у мінулае і прагарталі летапіс, як просты канцэрт за пятнаццаць гадоў, мяняючы тэмы і пашыраючы геаграфію ўдзельнікаў, развіўся да міжнароднага фестывалю беларускай дыяспары краін Балтыі. Падрабязней – у перадачы “Світанак”.
Дзень беларускай культуры ў Рызе
18 кастрычніка ў Рызе адбыўся традыцыйны восеньскі Дзень беларускай культуры. Свята прайшло ў Доме недзяржаўных арганізацый. Прысутных віталі старшыня Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава і ганаровая старшыня Валянціна Піскунова.
У канцэрце ўдзельнічалі аматарскія беларускія ансамблі “Надзея” і “Вытокі” імя Станіслава Клімава з Рыгі, “Журавінка” з Вентспілса і “Натхненне” з Даўгаўпілса, а таксама салісты Рыгор Старавойтаў і Людміла Сінкевіч, паэты Станіслаў Валодзька і Лілія Воранава. Мастачка Надзея Ізянёва-Лаўрыновіч прадставіла выставу сваіх карцін. Адначасова працавала выстава рукадзелля.
Дні беларускай культуры ў Елгаве
“Ночка цёмная” – адна з любімых песень ансамбля “Лянок” Елгаўскага беларускага таварыства “Лянок”, які вось ужо ў 19-ы раз ладзіў Дні беларускай культуры. Як адзначае старшыня аб’яднання Алена Грыслэ, “канцэрт Елгаўскага беларускага таварыства “Лянок” зноў парадаваў гледачоў сардэчнымі і маляўнічымі выступленнямі.
Выступілі ўдзельнікі таварыства, дазволіўшы кожнаму атрымаць асалоду ад беларускіх песняў, танцаў і разнастайнасці культурных традыцый. На канцэрце панавала асабліва цёплая і прыязная атмасфера, якая нагадвала аб сіле агульнасці і каханні да сваіх каранёў. “Лянок” яшчэ раз пацвердзіў сваю крэатыўнасць і прыхільнасць беларускай культурнай спадчыне”. Канцэрт Дзён беларускай культуры таварыства “Лянок” стаў прыгожай традыцыяй у Елгаве, якую штогод многія чакаюць с задавальненнем.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X