У ліпеньскай перадачы “Світанак” адзначым наступныя тэмы: фестываль нацыянальных меншасцей у Ліепаі, фестываль дыскусій у Цэсісе, свята Купалля ў Даўгаўпілсе.
III Фестываль нацыянальных меншасцей у Ліепаі
29-30 чэрвеня ў Ліепаі праходзіў 3-ці Міжнародны фестываль нацыянальных меншасцей Латвіі пад назвай “Vaļā vērti atslēdziņ’!”. У ім прынялі ўдзел больш за паўтары тысячы аматарскіх артыстаў, якія прадставілі 16 нацыянальных меншасцей.
З беларускай культурай жыхароў і гасцей Ліепаі пазнаёмілі 13 творчых калектываў з розных рэгіёнаў краіны: з Рыгі – “Вытокі”, “Надзея” і “Вытокі”, з Зэмгалэ – елгаўскі “Лянок” і екабпілская “Завіруха”, з Курзэмэ – ліепайская “Паўлінка”, з Латгалэ – дагдская “Аколіца” і даўгаўпілскія “Купалінка”, “Лянок”, “Паўлінка”, “Спадчына”, “Пралескі” і “Скарбніца”.
Фестываль адкрыўся яркім шэсцем. Стракатая калона прайшла ад плошчы Яніса Чакстэ да Плошчы роз, дзе вядучыя са сцэны называлі ўсе калектывы. Культурны форум стартаваў пад гімн Латвіі і прывітальныя словы міністра культуры Агнесы Лацэ.
Вакол была чувацца латышская, латгальская, руская, беларуская, украінская, польская, нямецкая, італьянская, іспанская, балгарская і нават кітайская гаворка. Канцэрты ішлі на шматлікіх гарадскіх пляцоўках.
Уражаннямі дзеляцца старшыня Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава, старшыня Латвійскага таварыства беларускай культуры “Вытокі” з Рыгі Таіса Бачкарова, кіраўніца тэатральнай студыі “Паўлінка” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства з Даўгаўпілса Інэса Казлоўская.
Але за кадрам маштабнага свята дзяржаўнага ўзроўню засталіся слёзы, сум і неразуменне тых ансамбляў нацыянальных меншасцей, каго не дапусцілі да фестывалю. Латвійскі нацыянальны цэнтр культур (LNKC), як арганізатар, адмовіў ім па палітычным артыкуле і без тлумачэння прычын. У Палажэнні фестывалю нацыянальных меншасцей з’явіўся асобны пункт – пра нелаяльныя выказванні. У культуры створаны прэцэдэнт. Трывожны прэцэдэнт, які можа даць зялёнае святло “паляванню на ведзьмаў”.
Х Фестываль дыскусій у Цэсісе
Напачатку ліпеня ў Цэсісе адбыўся Х фестываль дыскусій “Лампа”. На ім працавала “Палатка дрэнных суседзяў”, дзе прайшло 10 мерапрыемстваў з удзелам беларускіх палітычных бежанцаў і еўрапейскіх палітыкаў. Уражаннямі падзяліўся валанцёр Андрусь Татур, член рады Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”.
Купальскія святы ў Даўгаўпілсе
Традыцыйныя купальскія святы адбыліся ў Даўгаўпілсе. Спачатку на Купалле запрасіў Цэнтр беларускай культуры. Падрабязнасці – у метадыста Марыі Памецька.
А 6-га ліпеня, у свой дзень нараджэння, Купалле святкавала Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым”. Ужо другі раз для свята выбралі сядзібу ў Беркенэле, дзе жыў будучы паэт Райніс, вялікі сябра беларусаў Першай Латвійскай Рэспублікі.
Купальскія святы ў Даўгаўпілсе атрымаліся камернымі і душэўнымі, без народнага размаху і разгулу.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X