У першай перадачы новага, 2024-га года, падвядзём вынікі года мінулага ў беларускіх нацыянальна-культурных таварыствах краіны, а таксама паслухаем мелагучныя беларускія песні.
Значныя падзеі 2023 года
Калі глабальна адзначаць важкія падзеі 2023-га года ў культурным жыцці беларускай дыяспары Латвіі, то галоўным дасягненнем можна назваць з’яўленне на карце латвійскай сталіцы сквера імя беларускага асветніка Францыска Скарыны.
Самай значнай культурнай падзеяй 2023 года для беларускай дыяспары стала магчымасць выступіць на Уселатвійскім свяце песні і танца, які ў ліпені адбыўся ў Рызе. У ім удзельнічалі 12 аматарскіх творчых калектываў беларусаў Латвіі з розных гарадоў краіны.
У 2023 годзе ў Латвіі стала на 2 беларускія грамадскія арганізацыі больш. У Рыге з’явілася культурна-асветніцкае таварыства “Свята”, звязанае з Саюзам беларусаў Латвіі. У сваю чаргу ў Даўгаўпілсе было заснавана беларускае таварыства “Альтанка”, што моцна напалохала Саюз беларусаў Латвіі.
У мінулым годзе некалькі беларускіх суполак яскрава адзначылі юбілеі сваёй дзейнасці. 35-годдзе адсвяткавалі Рыжскае беларускае таварыства “Прамень” і Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”, 30-годдзе – Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым”, 20-годдзе – Саюз беларусаў Латвіі.
Год стаў багатым на святы і фестывалі, пра якія ўвесь час расказвала праграма “Світанак”. Нагадаю: “Сузор’е” збірае сяброў” у Рэзэкнэ, “Беларускі кірмаш” і “Восеньскія зоры” у Даўгаўпілсе, “Ад Ліга да Купалля” у Вентспілсе, “ФЭСТ” у Дагдзе, “Свята бульбы” у Екабпілсе, канцэрты Дзён беларускай культуры ў Рызе, Елгаве, Ліваны, Лудзе і Ліепаі.
Сквер імя Францыска Скарыны ў Рызе
Такога рашэння дэпутатаў Рыжскай думы ініцыятары чакалі сем гадоў. Сталічныя ўлады, з далучэннем навукоўцаў і гісторыкаў, разглядалі некалькі варыянтаў. У выніку сквер імя Францыска Скарыны будзе ў Цэнтральным раёне Рыгі, каля скрыжавання вуліц Лачплеша і Маскавас. Працягваем размову на тэму, якую пачалі ў снежні з мастаком, кавалерам Ордэна Трох Зорак Вячаславам Целешам.
2023 год у Рыжскім таварыстве “Вытокі”
У іх ліку быў ансамбль “Вытокі” Латвійскага таварыства беларускай культуры “Вытокі”. Чым запомніўся год – распавядае старшыня Таіса Бачкарова.
2023 год у Ліепайскай абшчыне “Мара”
Агляд 2023 года працягвае член праўлення Ліепайскай беларускай абшчыны “Мара” Ганна Дзюбянава.
2023 год у Рэзэкненскім таварыстве “Сузор’е”
Чым адзначыўся мінулы год – распавядае старшыня Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор’е” Людміла Стэц.
2023 год у Дагдскім таварыстве “Вербіца”
Таксама паспяховым выдаўся мінулы год для Дагдскага беларускага таварыства “Вербіца”, уражаннямі дзеліцца старшыня Ларыса Міхеева.
Паважаныя слухачы, шчаслівага Новага года, дабра, міру і згоды! Да наступнай сустрэчы ў лютым на хвалях Латвійскага радыё – 4!
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X