У першай перадачы бягучага года пагаворым пра святкаванне Калядаў у розных суполках, іх вынікі і новыя праекты. А таксама паслухаем зімовыя беларускія песні.

 

Навіны Рэзэкненскага таварыства “Сузор’е”

Якая ж зіма без святочных падзей - Калядаў і Новага года! Чым закрылі мінулы год і як пачалі новы, распавядае старшыня Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор’е” Людміла Стэц.

 

Каляды Ліепайскай абшчыны “Мара” 

З добрым настроем і добрымі справамі праводзілі стары год і сустрэлі новы ў Ліепайскай беларускай абшчыне “Мара”. Пра тое расказвае член праўлення Ганна Дзюбянава.

 

Імпрэзы Рыжскага таварыства “Світанак”

Прагучала новая песня “Валёначак святога Мікалая” вядомага беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча. Напрыканцы мінулага года артыст здзейсніў канцэртны тур па краінах Балтыі, дзе спяваў калядныя песні для беларускай дыяспары. У Латвіі пабываў у Рызе і Ліепаі. Як сустрэлі спевака ў Рызе, і ўвогуле, чым падводзіла вынікі Латвійскае таварыства беларускай культуры “Світанак”, дзеліцца старшыня Таццяна Казак.

 

Даследчы праект “Суквецце культур” у Даўгаўпілсе

Новы год Цэнтр беларускай культуры пачаў новым даследчым праектам пад назвай “Суквецце культур”, запрасіўшы да дыялогу ўсе нацыянальныя культуры Даўгаўпілса. Першымі гасцямі сталі прадстаўнікі Латышскага таварыства і Літоўскага таварыства. Тэмай знаёмства стаў беларускі народны абрад Каляды. Падрабязней раскажа метадыст Марыя Памецька.

Як беларускія творчыя калектывы прайшлі конкурсны адбор на ўдзел у Латвійскім свяце песні і танца, ці выратавала ў паводку свой офіс Екабпілскае беларускае таварыства “Спатканне” і  чым жывуць беларускія нядзельныя школы – аб гэтым раскажа ў лютым наступны выпуск перадачы “Світанак” для беларусаў Латвіі.

Здароўя, дабрабыту і міру вам, паважаныя слухачы!