Тэмы кастрычніцкай перадачы: юбілейныя выставы мастака Вячаслава Целеша і аб’яднання “Маю гонар”, будні Рыжскай беларускай школы імя Янкі Купалы, фестываль бульбы ў Екабпілсе, фестываль беларускай песні ў Вільні, і мелагучныя восеньскія песні.
Юбілейныя выставы Вячаслава Целеша
Восень – самая любімая пара года мастака, педагога, афіцэра Ордэна Трох Зорак, дзеяча беларускай грамадскай супольнасці ў Латвіі Вячаслава Міхайлавіча Целеша. Ён нарадзіўся ў верасні, мабыць, таму на яго карцінах часта адлюстроўваюцца восеньскія матывы, асабліва той восені, якую паэтычна называюць залатой. У каляровыя восеньскія дні ў Рызе адкрыюцца тры юбілейныя выставы Вячкі Целеша - на прэстыжных пляцоўках сталіцы; у Акадэміі навук Латвіі, Асацыяцыі нацыянальна-культурных арганізацый Латвіі, Латвійскай Нацыянальнай бібліятэцы. Падрабязней – у інтэрв’ю з В. Целешам.
Выстава аўтапартрэтаў аб’яднання “Маю гонар”
У Асацыяцыі нацыянальна-культурых арганізацый Латвіі адкрыта калектыўная выстава Аб’яднання мастакоў Балтыі “Маю гонар”. Тэма экспазіцыі – “Аўтапартрэт”, пра што распавядае кіраўнік арганізацыі, мастак Васіль Малышчыц.
Будні Рыжскай беларускай школы
Новы навучальны год у Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы пачаўся паспяхова і прынёс навіны. Расказвае настаўніца Ганна Іванэ.
Фестываль “Свята бульбы” у Екабпілсе
Працягваюцца фестывалі, у якіх удзельнічаюць беларускія аматарскія ансамблі Латвіі. Як адбылося традыцыйнае “Свята бульбы” у Екабпілсе – расказвае яго арганізатар, старшыня Екабпілскага беларускага таварыства “Спатканне” Іна Янсанэ.
Фестываль беларускай песні ў Вільні
У верасні ў Вільні прайшло 27-е Свята беларускай песні, у якім штогод прымаюць удзел латвійскія партнёры. Распавядае метадыст Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X