У лістападаўскай перадачы адзначым наступныя тэмы: канцэрты дзяржаўнага свята Латвійскай Рэспублікі, восеньскія Дні беларускай культуры, творчыя сустрэчы, мерапрыемствы памяці ночы расстраляных паэтаў і Дзяды.
Дні беларускай культуры ў Ліепаі
Традыцыйныя восеньскія Дні беларускай культуры прайшлі ў Ліепаі. Ансамбль “Мара” шмат выступаў на розных пляцоўках, а беларуская абшчына “Мара” шчыра запрашала на імпрэзы ў свой гасцінны Беларускі дом. Падрабязнасці – у члена праўлення Ганны Дзюбянавай.
Свята беларускай культуры ў Рызе
У Рызе прайшоў святочны канцэрт пад назвай “Калейдаскоп талентаў – дар нашай Латвіі”, пра што распавядае старшыня Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава.
Паэтычна-музычная сустрэча ў школе
Сваей любоўю да Латвіі і Беларусі падзяліўся са слухачамі паэт Станіслаў Валодзька, творчая сустрэча якога адбылася ў сталічнай школе, дзе факультатыўна вывучаюць беларускую мову і культуру. Расказвае аўтар.
“Дзяды” у таварыстве “Сьвітанак”
Пераходам да наступнай тэмы стане верш Станіслава Валодзькі пад назвай “Чорная ноч Беларусі”, прысвечаны беларускай творчай інтэлігенцыі, расстралянай у 1937 годызе ў час сталінскіх рэпрэсій. Верш стаў песняй, музыку да якой напісала Алена Маслоўская.
У Латвійскім таварыстве беларускай культуры “Сьвітанак” “Ноч расстраляных паэтаў”, а таксама славутых беларусаў і сяброў узгадваюць на восеньскія Дзяды, што напачатку лістапада. Як прайшла імпрэза ў гэтым годзе – расказвае член праўлення Андрусь Татур.
Прысвячэнне памяці Сяргея Сахарава
На Дзяды ў рыжскім “Сьвітанку” узгадвалі сучаснікаў, адышоўшых у іншы свет, узгадвалі і беларускую інтэлігенцыю Першай Латвійскай Рэспублікі, якая заставіла пасля сябе добрыя справы і памяць. Напрыклад, Сяргея Пятровіча Сахарава - вядомага беларускага педагога, этнографа, грамадскага дзеяча і праваслаўнага гісторыка.
У Даўгаўпілскім мастацка-краязнаўчым музеі прайшла прэзентацыя факсімільнага выдання кнігі Сяргея Сахарава, арганізаваная Цэнтрам беларускай культуры ў супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім беларускім таварыствам “Альтанка”.
Сахараў у 1937 годзе па выніках сваіх шматгадовых даследаванняў за свае сродкі выпусціў кнігу “Рыжскія праваслаўныя архіпастыры за сто гадоў (1836-1936)” з серыі “Да гісторыі праваслаўя ў Латвіі і Эстоніі”. Твор на рускай мове. Рэдкую кнігу шырокаму колу чытачоў вярнула таварыства “Альтанка” - дзякуючы праекту, які атрымаў дапамогу па бюджэтнай праграме Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання і мецэнатаў.
Кніга надрукавана накладам 200 экзэмпляраў, большая частка якога перададзена ў дар Латвійскай праваслаўнай царкве з благаславення архіепіскапа Даўгаўпілскага і Рэзэкненскага Аляксандра.
Гэта ўжо трэцяя факсімільная кніга твораў сям’і Сахаравых, перавыдадзеная “Альтанкай”.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X