У новай перадачы “Світанак” для беларусаў Латвіі адзначаюцца такія тэмы: Міжнароднае свята роднай мовы, агляды да Латвійскага свята песні і танца, навіны нядзельнай школы “Вясёлка”, міжнацыянальны праект “Суквецце культур”. А таксама гучаць цудоўныя песні пра беларускую мову і родныя мясціны.
Агляды да Латвійскага свята песні і танца
Па выніках рэгіянальных аглядаў у Латвійскім свяце песні і танца будуць удзельніцаць 12 беларускіх аматарскіх калектываў з розных гарадоў краіны.
Сярод беларускіх творчых калектываў вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры атрымаў самые высокія адзнакі журы на аглядзе да Латвійскага свята песні. 45,88 пункты і вышэйшая ступень - вынікі выступлення. Вышэйшую ступень таксама атрымала тэатральная студыя “Паўлінка” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (45 пунктаў). Уражаннямі дзеляцца кіраўніца ансамбля “Пралескі” Анастасія Лукашэнак і рэжысёрка “Паўлінкі” Інэса Казлоўская.
Першую ступень на аглядзе атрымаў ансамбль “Завіруха” Екабпілскага беларускага таварыства “Спатканне” (43,38 пункты). Калектыў ужо не раз удзельнічаў у Латвійскім свяце песні, мае багаты вопыт. Але ў гэтым годзе падрыхтоўка была надта нэрвовай і самаадданай, бо актывісты баранілі свой беларускі дом ад паводкі. Таму і чатыры песні, якія спявалі, а гэта духоўная, дзве беларускія народныя і адна латышская народная, гучалі асабліва кранальна. Эмоцыі перадае кіраўніца суполкі Іна Янсанэ.
Ансамбль “Журавінка” (42,38 пункты) з Вентспілса ўдзельнічае ў Латвійскім свяце песні таксама не першы раз, але ўсё роўна рыхтаваліся і хваляваліся. Творчы калектыў, які хутка будзе святкаваць сваё 20-годдзе, журы ацаніла на першую ступень. Расказвае спявачка Алена Нарушэвіч.
Першая ступень і ў ансамбля “Лянок” Елгаўскага беларускага таварыства “Лянок”. Пра перажыванні і адказнасць распавядае старшыня суполкі Алена Грыслэ.
Ансамбль “Вытокі” Латвійскага таварыства беларускай культуры “Вытокі” з Рыгі таксама будзе выступаць на Латвійскім свяце песні не першы раз. Рыхтаваліся і песні выбіралі ўсім калектывам, пра што расказвае старшыня суполкі Таіса Бачкарова.
Навіны Беларускай нядзельнай школы “Вясёлка”
У гэтыя дні свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Свята роднай мовы - нагода даведацца, чым жыве Беларуская нядзельная школа “Вясёлка” у Даўгаўпілсе.
У школцы культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” весела, з гасцямі і падарункамі, адсвяткавалі Каляды, і навучальны год крочыць па планах, пра што расказвае настаўніца Людміла Сінякова.
Даследчы праект “Суквецце культур” у Даўгаўпілсе
Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры працягвае свой шматнацыянальны праект “Суквецце культур”. Нагодай сустрэчы стаў юбілей сусветна вядомага мастака з беларускімі каранямі Хаіма Суціна, пра што распавядае метадыст Марыя Памецька.
Францыск Скарына: ”Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў”. Родная мова стане акцэнтам новага выпуску перадачы “Світанак” у сакавіку
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv или Facebook !
Draugiem.lv Facebook Twitter