Тэмы майскага выпуску: юбілейная свята ў Рыжскім беларускім таварыстве “Прамень”, шматнацыянальны праект у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры, добрыя справы Екабпілскага таварыства “Спатканне”, архіўныя знаходкі да юбілею пісьменніка Янкі Маўра, а таксама мілагучныя песні на беларускай мове.
Рыжскаму таварыству “Прамень” – 35 год
У Рызе таварыства “Прамень” і яго ансамбль “Надзея” святочным канцэртам адзначылі 35-годдзе дзейнасці. Распавядае старшыня Алена Лазарава. Думкамі таксама дзеліцца кіраўніца рыжскага беларускага ансамбля “Надзея” Ларыса Люцько.
Праект “Суквецце культур” у Даўгаўпілсе
У Даўгаўпілсе Цэнтр беларускай культурывялікім яркім канцэртам завяршыў акцыю “Суквецце культур”. У Доме Адзінства пры поўным аншлагу 17 калектываў і салістаў з 10 цэнтраў культур і нацыянальна-культурных таварыстваў прадставілі суквецце Даўгаўпілса. Канцэрт прымеркаваны да важнай даты. У календары Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 21-га мая абазначаны як Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця. У гэты дзень не толькі святкуюць багацце культур свету, але і прыцягваюць увагу да важнасці іх бесперапыннай, эфектыўнай камунікацыі.
Добрыя справы Екабпілскага таварыства “Спатканне”
Екабпілскае беларускае таварыства “Спатканне” актыўна рэалізуе праекты і робіць добрыя справы. Пра тое расказвае старшыня Іна Янсанэ.
Беларускі Жуль Верн родам з Ліепаі
28 красавіка сябры Іарданскага беларускага аб’яднання, Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры, культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” і Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі Мінска правялі анлайн-імпрэзу, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра. Іван Фёдараў (менавіта такія сапраўдныя імя-прозвішча Янкі Маўра) нарадзіўся ў горадзе Лібава, сучасная Ліепая. Інфармацыі пра дзіцячыя гады будучага пісьменніка, якога называюць беларускім Жуль Вернам, надта мала. І тут пашанцавала – у Латвійскім гістарычным архіве захаваліся метрыкі пра нараджэнне і хрышчэнне Івана Фёдарава, а таксама метрычныя запісы пра смерць бацькі хлопчыка.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X