У лютаўскай перадачы адзначым наступныя тэмы: Міжнародны дзень роднай мовы, ліквідацыя Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы, юбілеі Вентспілскага беларускага таварыства “Спадчына” і Даўгаўпілскай дзіцячай студыі “Скарбніца”.
Апошні навучальны год беларускай школы ў Рызе
Песняй “Гаворка беларуская” віншую вас, паважаныя радыёслухачы, з Міжнародным днём роднай мовы. Менавіта мова з’яўляецца асноўным маркерам культурна-нацыянальнай ідэнтычнасці чалавека.
Іроніяй лёсу менавіта ў гэты дзень дэпутаты Рыжскай думы галасавалі за ліквідацыю Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы. Гэтаму папярэднічалі рашэнні камісіі па аптымізацыі сеткі ўстаноў агульнай адукацыі Рыгі, а таксама камітэта па адукацыі, культуры і спорту Рыжскай думы.
Пратэстаў з боку кіраўніцтва школы, настаўнікаў, бацькоў школьнікаў альбо недзяржаўных, грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары не было, не было і жадання каментаваць.
Бягучы навучальны год для Рыжскай беларускай школы імя Янкі Купалы стане асаблівым: установа адсвяткуе свай 30-годовы юбілей і зачыніцца. Яна вырасла з нядзельнага беларускага класа Латвійскага таварыства беларускай культуры “Світанак”. Таму пра лёс школы разважае член праўлення “Світанка”, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ганна Іванэ.
Вентспілскаму беларускаму таварыству “Спадчына” – 25!
Вентспілскае беларускае таварыства “Спадчына” адзначыла 25-годдзе. Пазнавальнымі брэндамі беларусаў Вентспілса з’яўляюцца ансамбль беларускай песні “Журавінка” і фестываль “Ад Ліга да Купалы”. Падрабязнасці ў старшыні Наталлі Бальшаковай.
Даўгаўпілскай дзіцячай студыі “Скарбніца” – 5!
Свой першы юбілей яскравым канцэртам адзначыла дзіцячая студыя “Скарбніца”, якая створана і ўжо 5 гадоў працуе у Цэнтры беларускай культуры Даўгаўпілса. Уражаннямі дзеліцца нязменная кіраўніца ансамбля Настасся Лукашэнак.
21-га лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Рыжскай беларускай школе імя Янкі Купалы і беларускіх таварыствах краіны па традыцыі пісалі дыктоўку па беларускай мове, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры прайшла канферэнцыя “Беларускія чытанні”, пра што раскажам у наступны раз. Дабра, міру, згоды, і да наступнай сустрэчы ў сакавіку на хвалях Латвійскага радыё – 4!
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Комментарии (1)
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X