У чэрвеньскай перадачы адзначым наступныя тэмы: апошні выпуск Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы, юбілейнае свята Ліепайскай беларускай абшчыны “Мара”, юбілеі пісьменніка Васіля Быкава і драматурга Вольгі Сахаравай, Дні беларускай культуры ў Рэзэкнэ і Даўгаўпілсе.
Апошні выпуск Рыжскай беларускай школы імя Янкі Купалы
Пад кранальную да слёз песню “Школьны баль” прайшло свята “Развітанне са школай” у Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы. 19 выпускнікоў-дзевяцікласнікаў, апошні выпуск у сучаснай гісторыі беларускай навучальнай установы Латвіі… Падрабязнасці – у настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ганны Іванэ.
Ліепайскай беларускай абшчыне “Мара” – 25!
Працягваем перадачу навінамі беларускіх суполак. Ліепайская беларуская абшчына “Мара” яскравым канцэртам адсвяткавала свой 25-гадовы юбілей. Як гэта было – распавядае член праўлення Ганна Дзюбянава.
Літаратурная імпрэза ў “Світанку”
Tым часам у Рызе прайшла літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная пісьменнікам Васілю Быкаву і Вользе Сахаравай. Мерапрыемства арганізавала Латвійскае таварыства беларускай культуры “Світанак”. Расказвае член праўлення Андрусь Татур.
“Сузор’е” збірае сяброў у Рэзэкне
У сваю чаргу ў Рэзэкне адбылося традыцыйнае чэрвеньскае свята “Сузор’е” збірае сяброў”. Распавядае кіраўніца Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор’е” і аднайменнага ансамбля Людміла Стэц.
Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе
Традыцыйна ў маі ў Даўгаўпілсе адбываюцца Дні беларускай культуры і Дні славянскай культуры. У гэты раз прайшоў шэраг разнастайных падзей. Гэта набажэнства ў гонар Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, канцэрт “На хвалях Дзвіны-Даўгавы”, адкрыцце выставы акварэлі мастачкі Галіны Жэлабоўскай, музычная вечарына “У пошуках вінілавых кружэлак”, паэтычны марафон “Любімыя радкі”, юбілейны канцэрт Цэнтра беларускай культуры, творчая вечарына паэта Станіслава Валодзькі.
Яго паэтычная імпрэза называлася “Мой медазбор” і прайшла ў тым ліку ў рамках Свята горада Даўгаўпілса. На ёй прагучалі новыя вершы і песні ў выкананні творчых калектываў Цэнтра беларускай культуры і выканаўцаў з Даўгаўпілса, Ліван, Дагды, Малты, а таксама адбылася прэзентацыя новага паэтычнага зборніка “Збор твораў, том 3”. Дакладней распавядае аўтар – паэт Станіслаў Валодзька.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X