У сакавіцкай перадачы адзначым наступныя тэмы: Міжнародны дзень роднай мовы і дыктоўка па беларускай мове, канферэнцыя “Беларускія чытанні” і фестываль “Суквецце культур”; святы “Грамніц”, “Масленка” і “Гукання вясны”.
Дыктоўка па беларускай мове
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У беларускай дыяспары Латвіі ёсць шматгадовая традыцыя – у гэты дзень пісаць дыктоўку па беларускай мове. Дыктант пішуць у розных гарадах, па розных тэкстах, але самы плённы досвед належыць Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы, цяпер гэта Рыжская сярэдняя школа №86, дзе існуе беларуская праграма. Пра тое разважае настаўніца беларускай мовы Ганна Іванэ.
Дыктоўку па беларускай мове таксама пісалі ў Латвійскім таварыстве беларускай культуры “Світанак” і ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства.
Канферэнцыя “Беларускія чытанні”
Дыктоўка па беларускай мове стала неад’емнай часткай Міжнароднай канферэнцыі “Беларускія чытанні”, якую штогод ладзіць Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства менавіта да Міжнароднага дня роднай мовы.
У VI канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя, даследчыкі, гісторыкі з Латвіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі, якія вывучаюць гісторыю беларускай дыяспары Латвіі і латвійска-беларускія культурныя і гістарычныя сувязі. У трох тэматычных блоках - лінгвістыка, мінулае і асобы ў часе, было прадстаўлена 10 дакладаў.
Традыцыйна па матэрыялах канферэнцыі “Беларускія чытанні” будзе выдадзены друкаваны зборнік, а радыёперадача “Світанак” будзе знаёміць сваіх слухачоў з цікавымі даследаваннямі.
Канцэрт “Суквецце культур”
Працягам канферэнцыі стаў канцэрт “Суквецце культур”, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры Дома адзінства ў супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім беларускім таварыствам “Альтанка”. Фестывальны канцэрт паказаў разнастайнасць культур горада на 10 мовах! Падрабязнасці – у члена праўлення таварыства “Альтанка” Інэсы Казлоўскай.
Святы “Грамніцы”, “Масленка” і “Гуканне вясны”
15 лютага Культурна-асветніцкае таварыства “Свята” у Рызе і Культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” у Даўгаўпілсе правялі мерапрыемствы свята сустрэчы зімы і вясны – “Грамніцы”. Пра гэта паведамляе новы нумар газеты беларусаў Латвіі “Прамень”. У Рызе адбыўся святочны канцэрт з песнямі і танцамі, а ў Даўгаўпілсе – свята ачышчэння з дапамогай агню, з вершамі, прымаўкамі і грамнічнымі свечкамі.
У сваю чаргу ў Ліепаі праводзілі зіму і сустракалі вясну на Масленку. Расказвае член праўлення Ліепайскай беларускай абшчыны “Мара” Ганна Дзюбянава.
Пасля “Грамніц” і “Масленкі” па беларускім народным календары святкуюць “Гуканне вясны”.
Як зазывалі вясну ў Даўгаўпілсе – распавядае метадыст Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства Марыя Памецька. Паэт Станіслаў Валодзька прысвяціў верш святу “Гуканне вясны”.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X