У першай перадачы новага 2025 года падвядзём вынікі года мінулага ў беларускіх нацыянальна-культурных таварыствах краіны, а таксама адзначым наступныя тэмы: канцэрт-фестываль “Зімовыя святкі” у Рызе, святы Калядаў у Рызе, Ліепаі і Рэзэкне, выстава жывапісу ў Даўгаўпілсе.
Канцэрт-фестываль “Зімовыя святкі” у Рызе
Адсутнасць снега і мароза не перашкодзіла беларускім таварыствам Латвіі плённа падвесці вынікі года і адсвяткаваць Каляды. Больш за тое, Латвійскае таварыства беларускай культуры “Вытокі” у Рызе правяло канцэрт-фестываль пад назвай “Зімовыя святкі” з надзеяй, што ён стане штогадовай традыцыяй. Падрабязнасці - у старшыні Таісы Бачкаровай, уражанні – у Ганны Іванэ і Валянціны Абатуравай.
Каляды ў таварыстве “Світанак” у Рызе
Латвійскае таварыства беларускай культуры “Світанак” адсвяткавала Каляды супольна, у камернай атмасферы дома Асацыяцыі нацыянальна-культурных арганізацый Латвіі (АНКОЛ). Распавядае сябра “Світанка” Ганна Іванэ.
Каляды ў таварыстве “Сузор’е” у Рэзэкне
Па народных традыцыях святкавалі Каляды ў Латгаліі. Расказвае заснавальніца Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор’е” Людміла Стец.
Каляды ў таварыстве “Мара” у Ліепаі
Ліепайская беларускай абшчына “Мара” яскрава адсвяткавала Каляды і падвяла вынікі мінулага года. Расказвае член праўлення Ганна Дзюбянава.
Выстава жывапісу ў Даўгаўпілсе
У Цэнтры беларускай культуры “Дома адзінства” у Даўгаўпілсе новы год пачаўся адкрыццём выставы ліепайскага мастака Аляксея Касінца, ураджэнцы Аршанскага раёна Віцебшчыны, земляка славутага мастака Міхаіла Савіцкага. Касінец – аматарскі мастак, якога шырокай аўдыторыі прадставіла Ліепайская беларуская абшчына “Мара”, а далей была вандроўка ў Даўгаўпілс. Распавядае Аляксей Касінец.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X