Тэмы апошняй у адыходзячым 2023 годзе перадачы: сквер Францыска Скарыны ў Рызе, юбілей таварыства “Сьвітанак”, фестываль “Музычны вянок адзінства”, творчая вечарына паэта Станіслава Валодзькі і калядныя беларускія песні.
Сквер імя асветніка Францыска Скарыны ў Рызе
Неверагодна, але факт: на карце Рыгі з’явіцца беларускае імя - Францыска Скарыны. Ад першай просьбы беларускай дыяспары да рашэння Рыжскай думы прайшло амаль 7 гадоў. Што не атрымалася ў 2017 годзе, здзейснілася напрыканцы 2023-га. Не дазволілі вуліцу ў Старой Рызе, будзе сквер каля будынка Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі. Гэта вынік агульных высілкаў беларускіх суполак і Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі – лічыць ідэйны натхняльнік і генератар справы, мастак, кавалер Ордэна Трох Зорак Вячаслаў Міхайлавіч Целеш, які ўпэўнены, што шлях знакамітага асветніка Францыска Скарыны да еўрапейскай культуры пачайся менавіта па рацэ Дзвіна-Даўгава і праз Рыгу.
Ідэю падтрымалі кіраўнікі Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”, Аб’яднання беларускіх мастакоў “Маю гонар”, Рыжскай беларускай асноўнай школы і Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры. Тэму багатай і цікавай гісторыі беларусаў Латвіі працягнем у наступным выпуску перадачы “Світанак”.
Латвійскаму таварыству беларускай культуры “Сьвітанак” – 35!
27 лістапада 1988 года беларусы Рыгі заснавалі першае ў Латвіі беларускае таварыства “Сьвітанак”. За 35 год грамадская арганізацыя не змяняла назвы, мэтаў, сімволікі альбо традыцый. Падрабязней – у інтэрв’ю са старшынёй Латвійскага таварыства беларускай культуры Таццянай Казак.
Х фестываль “Музычны вянок адзінства” у Ліванах
У Цэнтры культуры Ліванскага краю прайшоў 10-ы Міжнародны фестываль народнай песні, арганізаваны Ліванскім славянскім таварыствам “Узоры”. Юбілейны фестываль здабыў прыгожую назву - “Музычны вянок адзінства”, і сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў – 12 аматарскіх калектываў славянскай, украінскай, беларускай, латышскай культур з Ліван, Даўгаўпілса, Екабпілса, Лудзы, Краславы і літоўскага Вісагінаса.
Гучалі спевы на розных мовах. Беларускія народныя песні прадставілі ансамблі: “Узоры”, “Купалінка”, “Крыніца”, “Рабінушка”, Сяргей Шабадалаў і “Світанак”. Падрабязнасці – у старшыні Ліванскага славянскага таварыства “Узоры” Лідзіі Знотыні.
Творчая вечарына паэта Станіслава Валодзькі
У даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры адбылася творчая вечарына паэта Станіслава Валодзькі “Астры дабрыні”, прысвечаная прэзентацыі аднайменнага кампакт-дыска песень. Традыцыйная лістападаўская сустрэча прайшла з аншлагам.
Станіслаў Валодзька – вядомы паэт-песеннік, дзіцячы пісьменнік, член аўтарытэтных літаратурных і грамадскіх арганізацый, яго творчасць адзначана шматлікімі ўзнагародамі.
“Астры дабрыні” – новы зборнік песень, які паэт выпусціў у суаўтарстве з беларускім кампазітарам Альбертам Белусём. У яго ўвайшлі песні аб малой радзіме, бацькоўскай хаце, культурнай спадчыне продкаў, аб прыродзе, юнацтве і каханні.
Назва дыска “Астры дабрыні” глыбока сімвалічная. Астры – гэта кветкі-зоркі, якія разганяюць смутак, а дабрыня – асноўная маральная якасць чалавека. Невыпадкова ў беларускіх палісадніках абавязкова растуць астры, і дораць іх ад добрага сэрца добраму чалавеку, каб кветкі дапамаглі яму здабыць раўнавагу і аздаравіць душу.
Паважаныя слухачы, светлых Калядаў і шчаслівага Новага года, дабра, міру і згоды!
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X