Тэмы чэрвеньскай праграмы: выпускны баль у Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы, літаратурная імпрэза ў гонар славутага земляка Янкі Маўра ў Ліепайскай абшчыне “Мара”, Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і Рэзэкнэ. А таксама гучаць чароўныя купальскія песні напярэдадні любімых святаў Ліга і Купалля.
Васільковы баль у Рыжскай беларускай школе
Чэрвень радуе не толькі святам летняга сонцавароту, але і выпускнымі балямі ў навучальных установах. Як урачыстае свята прайшло ў Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы – распавядае намесніца дырэктара Ганна Іванэ.
Імпрэза ў гонар знакамітага земляка ў Ліепае
Ліепайская беларуская абшчына “Мара” ладзіла імпрэзы, прысвечаныя юбілею земляка, дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра. Беларускі дом у Ліепае знаходзіцца побач з Свята-Троіцкай праваслаўнай царквой, дзе хрысцілі Івана Фёдарава. Расказвае член праўлення суполкі Ганна Дзюбянава.
Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе
У Даўгаўпілсе напрыканцы мая адбыліся традыцыйныя Дні беларускай культуры, якія ўключылі шэраг мерапрыемстваў: богаслужэнне ў гонар прападобнай святой Еўфрасінні Полацкай, фотавыстава «Балетныя пастаноўкі», канцэрт Дзён беларускай культуры і ў гонар 10-гадовага юбілею харавой капэлы «Спадчына», творчая вечарына паэта Станіслава Валодзькі, прысвечаную прэзентацыям новых кніг. Паэт Станіслаў Валодзька напісаў верш, які прысвяціў харавой капэле “Спадчына”, з якой супрацоўнічае не адзін год. Пра падзеі распавядае метадыст Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька.
Дні беларускай культуры ў Рэзэкне
Дні беларускай культуры таксама адбыліся і ў Рэзэкнэ, якія традыцыйна арганізуе мясцовае беларускае таварыства “Сузор’е”. Цікавыя падзеі сабралі шмат гледачоў і ўдзельнікаў: знаёмства з беларускай нацыянальнай кухней, канцэрт ““Сузор’е” збірае сяброў”, вандроўка на радзіму. Падрабязней расказвае кіраўніца суполкі Людміла Стэц.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X