Тэмы фінальнай перадачы адыходзячага года: стагоддзе беларускай гімназіі ў Даўгаўпілсе, навіны беларускай школы ў Рызе, планы Саюза беларусаў Латвіі, мерапрыемствы беларускай абшчыны ў Ліепаі, свята беларускай песні ў Вісагінасе, беларуская саломка ў спісе ЮНЭСКА і калядныя песні.
100 годдзе Даўгаўпілскай дзяржаўнай беларускай гімназіі
Сто гадоў таму, 3-га снежня 1922 года, Даўгаўпілская беларуская дзяржаўная гімназія адчыніла свае дзверы мэтанакіраваным юнакам і дзяўчынам. У міжваенны перыяд Латвіі гімназія стала цэнтрам беларускага культурнага-асветнага і грамадскага руху.
Беларуская гімназія ў Даўгаўпілсе праіснавала да 1935 года, калі адукацыя на мовах нацыянальных меншасцяў была зачынена на дзяржаўным узроўні. Пра славутую старонку ў гісторыі беларускай дыяспары Латвіі нагадвае мемарыяльная дошка на будынку былой гімназіі, якую ў 1997 годзе ўсталявала мясцовае беларускае таварыства “Уздым”.
Навіны Рыжскай беларускай школы імя Янкі Купалы
Напрыканцы года ў Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы жыццё пульсуе, аб чым распавядае намесніца дырэктара, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ганна Іванэ.
Вынікі і планы Саюза беларусаў Латвіі
Напрыканцы бягучага года онлайн адбылося пашыранае пасяджэнне праўлення Саюза беларусаў Латвіі, на якім былі прадстаўлены 11 беларускіх таварыстваў. Кіраўніцтва падводзіла вынікі 2022 года і планавала працу на наступны год. Падрабязней расказвае старшыня аб’яднання Алена Лазарава.
Імпрэзы Ліепайскай беларускай абшчыны “Мара”
Прагучала песня “Хата бацькоў” у выкананні кіраўніцы ансамбля “Мара” Валянціны Абатуравай. Калі ліепайскія беларусы ўпершыню пачулі гэтую шчырую песню, якую напісаў і спявае саліст групы “Дразды” Віталь Карпанаў, то вырашылі: яна стане гімнам Ліепайскай беларускай абшчыны “Мара”. З тым і працавалі ўвесь год, актыўна, плённа, і зачыняюць яго цікавымі імпрэзамі і справамі, пра што распавядае член праўлення Ганна Дзюбянава.
Свята беларускай песні ў Вісагінасе
Тым часам беларусы Даўгаўпілса папулярызавалі беларускую культуру не толькі ў Латвіі, але і ў суседней краіне Літве. Расказвае метадыст Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька.
“Саломапляценне Беларусі” – у спісе ЮНЭСКА
У пачатку снежня добрая вестка беларусам прыйшла з Марока, дзе адбылася 17-я сесія Міжурадавага камітэта па абароне нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Міжнародная арганізацыя ўнесла ў рэпрэзентатыўны спіс “Саломапляценне Беларусі”. Цяпер “беларуская саломка”, якая ёсць у кожнай беларускай хаце і сям’і, з’яўляецца не толькі нацыянальным сувенірным брэндам, а яшчэ і рамяством, дэкаратыўна-прыкладной творчасцю і мастацтвам у спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
Паважаныя слухачы Латвійскага радыё-4! Светлых Калядаў, шчаслівага Новага года, дабра, цяпла і міру!
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv или Facebook !
Draugiem.lv Facebook Twitter