Красавік прынёс наступныя тэмы чарговага выпуску перадачы “Світанак” для беларускай дыяспары Латвіі: нацыянальная страта - Леанід Барткевіч, юбілей ганаровай старшыні Саюза беларусаў Латвіі Валянціны Піскуновай, дэлегат ад Латвіі на “Славянскі базар” Рута Дудума-Кірсе, памяць Чарнобыльскай трагедыі, першая кніга Ліліі Воранавай, юбілей беларускага літаратара Змітрака Бядулі. Даведаемся пра гэтыя падзеі падрабязней.
Леанід Барткевіч - нацыянальная страта
15 красавіка ў Мінску ў апошні шлях правялі легендарнага песняра Леаніда Барткевіча. Развітанне з артыстам адбылося ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе працуе ансамбль “Песняры”.
Заслужанаму артысту Беларусі быў 71 год, яго забрала цяжкая хвароба. “Беларусія”, “Александрына”, “Алеся”, “Белавежская пушча”, “Купалінка”, “Вераніка”, “Бярозавы сок” – гэтыя хіты загучалі дзякуючы ўнікальнау голасу Леаніда Барткевіча. У праграмме прагучыць песня “Аксамітны вечар” у яго выкананнні. Светлая памяць…
80-гадовы юбілей Валянціны Піскуновай
28 сакавіка прыгожы юбілей адсвяткавала шматгадовая і ганаровая старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова. Як пачыналася яе беларуская грамадская справа, чаго дасягнулі арганізацыя і кіраўніца - распавядае Валянціна Аляксандраўна Піскунова.
Рута Дудума-Кірсе – удзельніца “Славянскага базара”
XXX Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” адбудзецца 14-19 ліпеня. На конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні Латвію будзе прадстаўляць Рута Дудума-Кірсе.
Спявачка не раз удзельнічала ў адборачных турах на фестываль – і вось мары здейсніліся. З якім настроем Рута едзе адкрываць для сябе невядомую і музычную Беларусь - яна распавядае ў праграме “Світанак”.
Чарнобыльскай трагедыі - 35
Трагічная дата ў гісторыі Беларусі – 26-га красавіка. 35 гадоў таму здарылася тэхналагічная і экалагічная катасрофа – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Вечная памяць ахвярам і ліквідатарам… У праграме прагучыць песня “Чарнобыль” на словы Генадзя Бураўкіна, музыку Генадзя Гармаша ў выкананні саліста ансамбля “Сябры” Анатоля Ярмоленкі.
Першая кніга Ліліі Воранавай
8 красавіка на пляцоўцы zoom адбылася онлайн-прэзентацыя першага зборніка вершаў “Першацвет” паэткі Ліліі Воранавай, арганізаваная беларускім культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым” у супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры.
Радасць нараджэння кнігі з аўтарам раздзялілі яе сябры з розных куточкоў Латвіі і замежжа. Слова – паэту, члену Праўлення таварыства “Уздым” Ліліі Воранавай.
135-я ўгодкі Змітрака Бядулі
23 красавіка літаратурны беларускі свет будзе адзначаць 135-я ўгодкі паэта, пісьменніка і перакладчыка Змітрака Бядулі.
Так склаўся яго лёс, што сын яўрэйскага народа нарадзіўся ў Беларусі, памер у Казахстане, і толькі праз працяглы час вярнуўся на радзіму: у мінулым годзе яго прах быў перазахаваны ў Мінску. Пра класіка беларускай літаратуры распавядае Алена Нарушэвіч, намесніца старшыні Вентспілскага беларускага таварыства “Спадчына”.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X