У выпуску перадачы “Світанак” у лютым закрануты тэмы Міжнароднага дня роднай мовы, цікавых праектаў беларускіх суполак Даўгаўпілса і Рэзэкнэ, навін Саюза беларусаў Латвіі.

 

Міжнародны дзень роднай мовы

21-га лютага ў свеце святкуюць Міжнародны дзень роднай мовы. Да такой нагоды ў Беларусі традыцыйна пішуць дыктоўкі па беларускай мове. У апошнія гады такая трацыцыя склалася і ў беларускай дыяспары Латвіі. Дыктант па беларускай мове пісалі ў Рыжскай асноўнай беларускай школе імя Янкі Купалы і ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры.

Дзякуючы інтэрнэту далучыцца змаглі партнёры з Беларусі і Эстоніі. У гэты раз многія тэксты дыктовак былі па творах класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, 140-ыя ўгодкі якіх святкуюцца ў гэтым годзе.

 

Навіны Саюза беларусаў Латвіі

Якімі падзеямі запомніўся мінулы год для беларускіх таварыстваў і якія планы складаюцца на год бягучы? Пра тое распавядае Алена Лазарава, старшыня Саюза беларусаў Латвіі.

 

 

Праект Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор’е”

З цікавым праектам, прысвечаны культурнай спадчыне беларусаў і адрасаваны моладзі, у новы год увайшло Рэзэкненскае беларускае таварыства “Сузор’е”, пра што расказвае яго старшыня Людміла Стэц.

 

Праект “Артэфакты” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры”

У Даўгаўпілсе на некалькі месяцаў запланаваны даследчы праект пад назвай “Артэфакты маёй сям’і”. Дзве імпрэзы ўжо адбыліся.

Наступная вечарына будзе прысвечана старым фотаздымкам, дакументам і кнігам з сямейных архіваў, а закрыецца даследчая акцыя “Артэфакты маёй сям’і” сакральнымі рэчамі ў маі, у Дні беларускай культуры. Пра тое аповеды метадыста Цэнтра беларускай культуры Марыі Памецька і спевака харавой капэлы “Спадчына” Юрыя Галоўкі.