Інтэрв’ю на тэмы адукацыі і культуры ў новай праграме “Світанак” перамяжоўваюць беларускія кранальныя песні, прысвечаныя менавіта краіне Беларусь. І гэта невыпадкова, бо тэма Беларусі застаецца ў цэнтры ўвагі сусветнай грамадскасці ў сувязі з ходам і вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, гвалтам, акцыямі пратэсту. Памолімся за мір і стабільнасць у незалежнай Беларусі; за беларускі народ, яго адзінства і згоду – пад бессмяротную “Малітву” Янкі Купалы.

Школа падрыхтавана да новага навучальнага года

Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы да новага навучальнага года падрыхтавана і чакае вучняў 1-га верасня. Першы клас укамплектаваны ў складзе 20 вучняў. Пра тое расказвае намесніца дырэктара Ганна Іванэ.

 

Выстава пра творчасць Уладзіміра Караткевіча  

Перасовачная выстава пад назвай “Быў… Ёсць.. Буду…” пра творчасць Уладзіміра Караткевіча ў юбілейны год пісьменніка адкрылася ў Асацыяцыі нацыянальна-культурных арганізацый Латвіі. Выставу прадаставіў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск).

Імпрэзу ў Рызе ладзіла Латвійскае таварыства беларускай культуры “Світанак” – з удзелам дыпламатаў Рэспублікі Беларусь на чале з паслом Васілём Марковічам, пад спевы ансамбля “Вытокі”. Пра гэта распавядае Ганна Іванэ.

 

Юбілейная выстава мастака Васіля Малышчыца  

Выстава жывапісу і драўляных скульптур прафесійнага мастака Васіля Малышчыца хутка адкрыецца ў Рызе, а да гэтага экспанавалася ў Даўгаўпілсе.

Пра творчыя планы і прафесію  – у інтэрв’ю з В.Малышчыцам, у якога гэты год праходзіць пад юбілейным знакам.

 

 

Юбілейная выстава мастачкі Надзеі Ізянёвай-Лаўрыновіч

Выстава карцін прафесійнай мастачкі Надзеі Ізянёвай-Лаўрыновіч зараз экспануецца ў Доме Менцэндорфа ў Рызе, а далей будуць Смардэ і Даўгаўпілс.

Пра творчыя планы і родныя краявіды – у разважаннях Надзеі Уладзіміраўны ў яе юбілейны год.