Змены ў дыпламатычным корпусе РБ у ЛР, Дні беларускай культуры ў Рызе і Елгаве, фестываль беларускай аўтарскай песні ў Даўгаўпілсе, юбілей знакамітага кампазітара, аўтара “Развітання з Радзімай” М.К.Агінскага сталі тэмамі новага выпуску праграмы “Світанак” для беларускай дыяспары Латвіі.
Дыпламатычныя навіны Беларусі ў Латвіі
“Паважанае спадарства, суайчыннікі, калегі, сябры, усе, хто наведваў Пасольства, працаваў з намі, адкрываў праз нас Беларусь! У сувязі з завяршэннем маёй камандзіроўкі як Пасла Беларусі ў Латвіі, ад усяго сэрца хацеў бы падзякаваць Вам усім за сумесную працу, рэалізаваныя праекты і ідэі. Будзьце ўпэўнены, што Латвія і яе жыхары, іх дабрыня, тактычнасць, шчырая прага да дабра, назаўсёды застануцца ў маім сэрцы і сэрцах маёй вялікай сям’і. Жадаю Вам усім здароўя, шчасця, дабрабыту і ладу ў сем’ях.
Паважайце і шануйце адзін аднаго, любіце сваю Радзіму, любіце Беларусь.” З такім зваротам развітаўся з дыяспарай пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Міхайлавіч Марковіч. Пра другія дыпламатычныя навіны – слухайце ў перадачы “Світанак”.
Фестываль беларускай аўтарскай песні ў Даўгаўпілсе
Стары магнітафонны запіс захаваў песню “Беларусь” у выкананні аўтара – мінскага барда Арона Крупа, ураджэнца Даўгаўпілса, які ўвайшоў у гісторыю як класік турыстычнай бардаўскай песні. Ён загінуў у 1971 годзе падчас альпінісцкага паходу ў Саяны літаральна праз два месяцы пасля таго, як была напісана гэтая песня.
Яна адкрывае Фестываль беларускай аўтарскай песні ў Даўгаўпілсе, які ладзіць таварыства “Уздым” у супрацоўніцтве з Цэнтрам беларускай культуры. Падрабязней – у перадачы “Світанак”
Дні беларускай культуры ў Рызе
Традыцыйнымі ўжо сталі восеньскія Дні беларускай культуры ў Латвіі. Як яны прайшлі ў Рызе – распавядае старшыня Рыжскага беларускага таварыства “Прамень” і Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава.
Тэму працягвае член праўлення таварыства “Прамень” і Саюза беларусаў Латвіі Алена Міцкевіч.
Дні беларускай культуры ў Елгаве
Тым часам кавідныя абмежаванні ўнеслі карэктывы ў Дні беларускай культуры ў Елгаве, пра што расказвае старшыня беларускага таварыства “Лянок” Алена Грыслэ.
Кампазітару М.К.Агінскаму – 255 гадоў
Міхал Клеафас Агінскі – дзяржаўны дзеяч, дыпламат і кампазітар, паходзіў з княжацкага роду, які належыў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. Першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса звязаныя з наведваннем Слоніма, дзе яго сваяк утрымліваў еўрапейскага ўзроўню тэатр. Міхал Клеафас атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар'еру.
Удзельнічаў ва ўзбоеным паўстанні Касцюшкі на баку паўстанцаў. Нават у жніўні 1794 года зрабіў рэйд да Дынабурга, сучаснага Даўгаўпілса. Падрабязней – у перадачы “Світанак”.
Ieteikt
Latvijas Radio aicina izteikt savu viedokli par raidījumā dzirdēto un atbalsta diskusijas klausītāju starpā, tomēr patur tiesības dzēst komentārus, kas pārkāpj cieņpilnas attieksmes un ētiskas rīcības robežas.
Добавить комментарий
Добавить ответ
Чтобы оставить комментарий, Вы также можете войти в систему, используя свой профиль draugiem.lv, Facebook или X!
Draugiem.lv Facebook X